Logo Polskiego Radia
Print

Жандары атрымалі паўнамоцтвы паліцыі

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 01.06.2012 01:00
Гэтымі паўнамоцтвамі жаўнеры вайсковай жандармэрыі змогуць карыстацца ад 1 чэрвеня да 5 ліпеня.

Функцыянэры жандармэрыі будуць дапамагаць паліцыі й памежнай службе. Гэтыя ўзброеныя фармацыі на час праваядзеньня футбольнага чэмпіянату запатрабавалі для дапамогі дадаткова 1200 функцыянэраў.

Цягам 35 дзён яны змогуць затрымаць асобу, зьдзейсьніць праверку дакумэнтаў і асабісты кантроль, прымяніць сродкі непасрэднага прымусу.

Вайсковая жандармэрыя- гэта свайго роду вайсковая паліцыя, якой падпарадкоўваюцца прафэсійныя жаўнеры, цывільныя працаўнікі войска, а таксама асобы, якія знаходзяцца на вайсковых аб’ектах.

кр

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт