Ня будзе караў за серп і молат
PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz
01.06.2012 14:35
У Польшчы нашэньне камуністычных сымбаляў не забароненае заканадаўствам.
Ніводны расейскі заўзятар ня будзе ў Польшчы пакараны за савецкую сымболіку, - запэўніла Яанна Муха, польскі міністар спорту. Гэтая заява прагучала ў сувязі з занепакоенасьцю расейцаў, выкліканай выказваньнем польскага дыплямата ў Маскве, які папярэдзіў заўзятараў, каб надта не афішаваліся ў Польшчы з савецкімі сымбалямі.
Яанна Муха запэўніла заўзятараў, што ім няма чаго баяцца.
Яанна Муха: У Польшчы нашэньне камуністычных сымбаляў не забароненае заканадаўствам. Гэтак пастанавіў Канстытуцыйны суд у 2011 годзе. Такім чынам ня будзе ніякіх юрыдычных рэакцыяў з нашага боку.
Міністар спорту верыць, што расейскія заўзятары прыедуць у Польшчу, каб перажыць непаўторныя спартовая эмоцыі, а польскі бок запэўніць ім бясьпеку й камфорт.
Колькасьць расейскіх заўзятараў, якія наведаюць Польшчу, залежыць ад вынікаў расейскай зборнай.
кр