Гісторыя EURО на паштовых марках
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
06.06.2012 08:00
Выстава ў пятніцу адчыніцца ў Музэі пошты й тэлекамунікацыі ва Ўроцлаве.
«Гісторыя EURО на паштовых марках» - гэта назва выставы, якую можна з пятніцы глядзець у Музэі пошты й тэлекамунікацыі ва Ўроцлаве. Будзе выстаўлена калекцыя больш за 300 марак і некалькі дзясяткаў тэлефонных картачак, зьвязаных з EURО.
Выстава будзе адчыненая ў дзень пачатку чэмпіянату. На марках можна будзе пабачыць усю гісторыю EURО. З нагоды чэмпіянату Эўропы па футболе дзяржавы, ня толькі эўрапейскія, выпускалі маркі з партрэтамі футбалістаў, здымкамі стадыёнаў, заўзятараў, лягатыпамі й фігуркамі EURО. Прыкладам можа быць марка, выпушчаная ў Віетнаме з нагоды EURО ў 1992 годзе.
„На выставе можна будзе перажыць яшчэ раз шэраг эмоцый, зьвязаных з EURО. Наведвальнікі змогуць паглядзець ня толькі маркі. На выставе будзе паказаны мяч, падпісаны Юргенам Клінсманам, адным з найлепшых гульцоў зборнай Нямеччыны, залаты мэдаль Чэмпіянату Эўропы ў 1996 годзе, здымак з аўтографам Мішэля Плаціні, старшыні UEFA”, - расказваюць арганізатары выставы.
ав