Logo Polskiego Radia
Print

Сьледзтва па справе сьмерці Лепэра працягнулі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 30.07.2012 18:01
Сьледчыя замовілі ў экспэртаў псыхалягічны партрэт скандальна вядомага палітыка.

/

Варшаўская пракуратура хоча на 2 месяцы прадоўжыць сьледзтва па справе сьмерці польскага палітыка Анджэя Лепэра. Раней плянавалася, што яно будзе скончанае 5 жніўня. Сьледчыя чакаюць вынікаў экспэртызы, якая павінна стварыць псыхалягічны партрэт Лепэра.

Экспэрты павінныя ацаніць, ці праяўляў палітык суіцыдальныя схільнасьці. Сьледчыя шукаюць матыў меркаванага самагубства альбо асобу, якая падштурхнула Лепэра зрабіць адчайны крок.

Кіраўнік партыі Самаабарона Анджэй Лепэр быў знойдзены павешаным у офісе сваёй партыі 5 жніўня мінулага году. Ускрыцьцё не паказала сьлядоў барацьбы ці ўмяшальніцтва староньніх асобаў. На вяроўцы, якая паслужыла Анджэю Леперу для самагубства, ня знойдзена ДНК іншых асобаў, акрамя яго уласнай.

Пракуратура ўзбудзіла сьледзтва паводле артыкулу “Давядзеньне да самагубства”. Прычынай суіцыду вядомага палітыка маглі быць сур’ёзныя фінансавыя праблемы.

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт