Украінцы эвакуявалі палякаў з Сырыі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
01.08.2012 17:04
За дапамогу ў эвакуацыі палякаў міністар Сікорскі падзякаваў украінскаму МЗС.
Foto: polskieradio.pl
Міністэрства замежных справаў Польшчы падзякавала Ўкраіне за дапамогу ў эвакуацыі польскіх грамадзянаў з сырыйскага горада Алепа.
Кіраўнік польскай дыпляматыі паведаміў на Твітэры, што дзякуючы падтрымцы ўкраінскіх дыпляматаў з акружанага гораду ўдалося вывезьці 15 палякаў. Міністар Радаслаў Сікорскі падзякаваў за гэта кіраўніку ўкраінскага МЗС.
Палякі выляцяць з Сырыі сёньня ўвечары ў Кіеў. У раёне гораду Алепа надалей застаецца група польскіх грамадзянаў, якія аднак ня хочуць пакінуць Сырыю.
аз