Пачала працаваць другая нітка „Nord Stream”
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        09.10.2012 15:00
                    
                                 
                
                
                    Магутнасьць трубаправода павялічыцца да 55 мільярдаў кубамэтраў паліва ў год.
                
                
                    
                         Photo: PAP/EPA
Photo: PAP/EPA
                     
                
                
                
               
                
                         
 
fot. PAP/EPA/STEFAN SAUER
  Учора адбыўся афіцыйны запуск другой ніткі Паўночнага газаправода („Nord Stream”), які па дне Балтыйскага мора пастаўляе расейскую сыравіну ў Заходнюю Эўропу.
Яцэк Ціборскі з кансалтынгавай кампаніі „PwC” лічыць, што дадатковы калідор транспарту газу, які абмінае тэрыторыю Польшчы, некарысны для палякаў.
Яцэк Ціборскі: З аднаго боку, гэта сапраўды ня надта карысна для Польшчы. З другога – праблемы нельга перабольшваць. Цяпер фактычна абмяжоўваюцца пастаўкі расейскага газу традыцыйнымі шляхамі, але перш за ўсё гаворка ідзе пра скарачэньне транзыту праз тэрыторыю Ўкраіны, Славаччыны й Чэхіі. Тым часам, Ямальскі газаправод, які праходзіць праз тэрыторыю Польшчы, па-першае, танны,  а па-другое, дзякуючы таму што ён праходзіць праз тэрыторыю Беларусі,  дае Расеі гарантыю рэалізацыі паставак. Таму скарачэньне транзыту газу з Расеі ў Заходнюю Эўропу закране галоўным чынам Украіну.
- зазначае Яцэк Ціборскі.
Карысьці можа прынесьці пабудова газаправодаў-спалучэньняў на заходняй мяжы Польшчы, але гэта патрабуе шмат часу, - заўважае экспэрт.
Яцэк Ціборскі: Будова злучэньняў з Паўночным газаправодам будзе працягвацца многія гады. Але толькі пасьля іх пабудовы - недзе ў 2016 годзе - можна будзе гаварыць пра дывэрсыфікацыю паставак газу ў Польшчу.
- кажа Яцэк Ціборскі.
Паўночны газаправод ужо амаль год транспартуе расейскую сыравіну ў Нямеччыны. Ягоная першая нітка пачала працаваць 8 лістапада 2011 году. Цяпер, пасьля ўвядзеньня ў дзеяньне другой - магутнасьць трубаправода павялічыцца да 55 мільярдаў кубамэтраў паліва ў год.
аз