Logo Polskiego Radia
Print

Надвор’е ў выходныя

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.10.2012 15:57
У выходныя нас чакае цёплае, сонечнае надвор’е. Ва ўсёй Польшчы – прыгожая, залатая восень.
fot. stockfot. stock

fot.
fot. stock

Нельга забываць, што зранку і ўвечары можа быць вельмі холадна. Месцамі нас чакаюць туманы, але і так будзе значна цяплей, чым зазвычай а гэтай пары году. Тэрмомэтры паказваюць ад плюс 16 градусаў паводле Цэльсія на паўночным захадзе да амаль 20-і на поўдні Польшчы. У нядзелю будзе крыху халадней, ад 15-і да 19-і градусаў цеплыні. Нягледзячы на бясхмарныя ночы, ня будзе прымаразкаў, хоць тэмпэратура ўначы ападзе да аднаго-двух градусаў.
Паводле сыноптыкаў, гэта апошнія такія прыгожыя восеньскія дзянькі. Напрыканцы наступнага тыдня чакаюцца дождж са сьнегам і прымаразкі.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт