Сьвяточныя паштоўкі ПНР
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
19.12.2012 10:00
Выстава “Сьвяточныя паштоўкі з калекцыі прафэсара Паўла Банася” праходзіць у Цэнтры культуры “Замэк” ва Ўроцлаве.
Больш за 300 сьвяточных паштовак, галоўным чынам з часоў ПНР, можна глядзець з учарашняга дня ва Ўроцлаве. Выстава праходзіць пад назвай “Сьвяточныя паштоўкі з калекцыі прафэсара Паўла Банася” ў Цэнтры культуры “Замэк” ва Ўроцлаве.
Як кажа кіраўніцтва цэнтра, выстава - гэта найперш магічнае падарожжа ў мінулае. “Падарожжа, дзякуючы якому мы вызваляемся ад камэрцыялізацыі на карысьць выключнай атмасфэры,”- казаў дырэктар Цэнтра культуры Пётр Макарэвіч.
На выставе можна пабачыць паштоўкі з часоў ПНР, а таксама з даваеннага Ўроцлава. У суме гэта больш за 300 штук з калекцыі аднаго з найвыбітнейшых калекцыянэраў паштовак Польшчы прафэсара Паўла Банася.
Прафэсар зьяўляецца гісторыкам, пэдагогам і калекцыянэрам. Пад канец 60-х гадоў ён працаваў у Нацыянальным музэі Ўроцлава, дзе заснаваў аддзел польскага сучаснага мастацтва й першую сталую пасьляваенную экспазыцыю польскага сучаснага мастацтва. Цяпер прафэсар выкладае ва Ўроцлаўскім унівэрсытэце.
ав