Logo Polskiego Radia
Print

$1,5 тысячы за месца ў доме састарэлых

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.01.2013 17:28
У гэтых установах у цяперашні час знаходзіцца больш за 130 тысяч жыхароў.

1 -1,5 тысячы даляраў у месяц – столькі каштуе ў Польшчы апека ў дамах састарэлых і стацыянарных псыхіятрычных установах.

У гэтых установах у цяперашні час знаходзіцца больш за 130 тысяч жыхароў. Дзяржава плаціць за грамадзян, якія былі прынятыя да 2004 году. Тыя, хто быў прынятыя пазьней, павінны плаціць самі сябе, аддаючы да 70 адсоткаў сваіх даходаў. Калі гэтых сродакаў не хапае, павінны даплаціць сваякі. У крайнім выпадку - раённыя ўлады. Але большасьць муніцыпалітэтаў пазьбягае такіх выдаткаў, і рэдка адпраўляе адзінокіх пажылых людзей ў адмыслоўвыя ўстановы.

Пасьля ўвядзеньня аплаты, чэргі ў дамы састарэлых значна зьменшыліся. Некаторы час былі нават свабодныя месцы. Значна палепшыліся стандарты ў гэтых месцах апекі. Аднак увесь час не хапае абсталяваньня для таго, каб пажылых людзей трымаць у добрым стане здароўя.

Штогадовая дабрачынная акцыя «Вялікі аркестр святочнай дапамогі» сёлета зьбірае грошы менавіта на мэдычнае абсталяваньне, якое найбольш патрэбнае пажылым людзям.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт