Заражай любоўю, не заражай ВІЧ!
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
14.02.2013 13:19
Адукацыйная акцыя ў Варшаве знагоды Дня закаханых.
photo - flickr
З нагоды Дня сьвятога Валянціна Група сэксуальных адукатараў „ПОНТОН” арганізавала ў Варшаве акцыю пад назвай „Заражай любоўю, не заражай ВІЧ”. „ПОНТОН” накіраваў таксама зварот у Міністэрства здароўя Польшчы адносна сэксуальнай адукацыі.
Актывісты арганізацыі, якая дзейнічае ў рамках Фэдэрацыі на карысьць жанчын і плянаваньня сям’і тлумачаць, што зварот у міністэрства тычыцца перш за ўсё лёгкага доступу да добрых лекараў-гінэколягаў. Яны адзначаюць, што маладыя дзяўчаты патрабуюць „нармальных” лекараў, якія акажуць прафэсійную паслугу й праінфармуюць у гэтай галіне, а ня будуць вучыць маральнасьці.
яс