Logo Polskiego Radia
Print

Фінансавая дамова для Польшчы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 19.02.2013 15:57
Яна магла б абмежаваць празьмерны апэтыт палітыкаў.

/
Дэпутаты польскага Сэйму – ніжэйшай палаты парлямэнту – абмяркоўваюць магчымасьць увядзеньня ў Польшчы фінансавай дамовы, якая абмежавала б магчымасьць празьмеранага росту дзяржаўных выдаткаў. Экспэрты адзначаюць, што дамова павінна зьменшасьць схільнасьць палітыкаў да марнатраўнасьці. На думку эканаміста Ігнацы Мараўскага, фінансавая дамова – гэта карыснае новаўвядзеньне, падобным чынам, як кожнае рашэньне, якое зьмяншае амгчымасьці празьмерных выдаткаў.

І. Мараўскі: Фінансавая дамова павінна ў далейшай пэрспэктыве абмежаваць магчымасьць празьмернай задоўжанасьці розных дзяржаваў. Я думаю, што кожнае рашэньне, якое на міжнародным узроўні павышае адказнасьць фінансавай палітыкі, гэта карысна. Зразумела, актуальны крызыс дамова ня спыніць. Калі дом гарыць, то нельга думаць пра супрацьпажарную сыстэму. Пажар – гэта крызыс у Эўропе. Але варта над такой сыстэмай задумацца, каб сытуацыя не паўтарылася.

Дакумэнт аб стабільнасьці, каардынацыі ды ўпраўленьні ў валютным ды эканамічнывм зьвязе, які назвалі фінансавай дамовай, падпісалі 25 краін Эўрапейскага Зьвязу амаль год таму. У выніку прыняцьця дамовы дзяржавы ЭЗ павінны ўвесьці дысцыпліну ў галіне дзяржаўных фінансаў. Польшча пакуль што не ратыфікавала дамовы.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт