На Эльбрусе працягваюцца пошукі паляка
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        16.03.2013 14:14
                    
                                 
                
                
                    Ужо некалькіх гадзін расейскія ратавальнікі шукаюць польскага альпініста, які выйшаў на гару Эльбрус.
                
                
                
                
               
                
                         
23-гадовы паляк адправіўся на самую высокую вяршыню Каўказу разам зь сябрам зь Ірану. Ягоны лёс пакуль застаецца невядомым.
Апошні кантакт з польскім альпіністам быў 9 сакавіка, пра што ўчора ягоная сям'я паведаміла пасольства Польшчы ў Маскве. Дыпляматы паінфармавалі пра зьніклага паляка Міністэрства па надзвычайных сытуацыях. 
Сёньня зранку ратаўнікі з Кабардына – Балкарыі выйшлі ў горы. „Пошукі вядуцца на вышыні 4100 мэтраў. Да гэтага часу безвынікова,” —  паведаміў прэс-сакратар мясцовага ратаўнічага цэнтру Мурат Апажыхаў. 
Калі паляк ня знойдзецца сёньня, пошукі будуць узноўленыя ў нядзелю азолку. 
эб