Logo Polskiego Radia
Print

Польская кухня на п'едэстале

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 17.03.2013 12:12
Польскі рэстаран атрымаў першую прэстыжную кулінарную зорку Мішлен.

/

Варшаўскі рэстаран „Атэлье Амаро” адзначаны першай зоркай Мішлен у сёлетнім выданьні даведніка „Main Cities of Europe”. У ім апісаныя рэстараны 44 гарадоў з 23 эўрапейскіх краін.

Як адзначаюць адмыслоўцы, прызнаньне зорачкі варшаўскаму рэстарану — важная падзея для ўсяго асяродзьдзя, зьвязанага з польскай кухняй, бо гэта, як кажуць, свайго роду „маленькі Оскар”.

Экспэрты Мішлен „былі ўражаныя спосабам выкарыстаньня мясцовых прадуктаў, інавацыйным стылем прыгатаваньня ежы і арыгінальным спалучэньнем смакаў” у „Атэлье Амаро”.

Уладальнік варшаўскага рэстарану Войцех Модэст Амаро сказаў журналістаў, што ў першую чаргу выбірае польскіх вытворцаў, а ягоныя кліенты заўжды могуць даведацца, адкуль былі пастаўленыя прадукты.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт