Выяўлены незаконны вывад грошай у Кітай
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        26.03.2013 11:02
                    
                                 
                
                
                    Апэрацыя была праведзеная польскім Агенцтвам унутранай бясьпекі (ABW).
                
                
                    
                         ABW
ABW
                     
                
                
                
               
                
                         

 
Чатыры асобы падазраюцца ў незаконным вывадзе грошай з Польшчы ў Кітай на агульную суму каля 150 млн. злотых, -- паведаміў прэс-сакратар ABW Мацей Карчыньскі. Затрыманыя абвінавачваюцца ў тым, што бралі грошы ў розных валютах ад грамадзянаў Вьетнаму і Кітаю, а затым нелегальным шляхам перадавалі іх на банкаўскія рахункі ў Кітаі.
У ходзе сьледзтва Агенцтва ўнутранай бясьпекі супрацоўнічала зь Генэральным інспэктарам фінансавай інфармацыі. Пад наглядам Акруговай пракуратуры ў Сьвідніцы (Ніжняя Сылезія) быў праведзены шэраг ператрусаў у 21 месцы -- у прыватных кватэрах і офісах фірм у Варшаве, Валбжыху і Вроцлаве.
- Затрыманыя грашовыя сродкі ў замежных валютах эквівалентна амаль 2 млн. злотых, -- дадаў прэс-сакратар ABW. 
Усім затрыманым пастаўленыя абвінавачваньні. Пракуратура ў дачыненьні да затрыманых прымяніла прэвэнтыўны нагляд паліцыі, фінансавы заклад, забарону на выезд з краіны і забарону фінансавай дзейнасьці. Ім пагражае да 10 гадоў турэмнага зьняволеньня і штраф у памеры 5 млн. злотых. 
эб