Logo Polskiego Radia
Print

Палякі пэсымістычна глядзяць на ўнутраны рынак працы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.04.2013 17:53
Пагоршыліся таксама надзеі на магчымае паляпшэньне сытуацыі.
flickr.com

Палякі ўсё горш ацэньваць сытуацыю на ўнутраным рынку працы. У апытаньні, праведзеным Цэнтрам дасьледаваньня грамадзкай думкі (CBOS), адмоўна пра сытуацыю на польскім рынку працы выказаліся 84% рэспандэнтаў. Гэта, прыкладна, на 10% больш, чым год таму.

Адна траціна рэспандэнтаў лічаць, што сытуацыя на рынку працы вельмі дрэнная. Толькі нешматлікія былі супрацьлеглага меркаваньня, то бок 2%.

Кожны дзясяты рэспандэнт лічыць, што сытуацыя на рынку працы ў Польшчы, ані добрая, ані дрэнная.

Крытычныя ацэнкі фіксуюцца ва ўсіх аналізаваных сацыяльна-дэмаграфічных групах. Пры чым асаблівае адмоўныя пераважваюць сярод пэнсіянэраў (92% нэгатыўных адзнак), тых, хто актыўна ўдзельнічае ў рэлігійных абрадах (91%), беспрацоўных (90%), рэспандэнты ва ўзросьце ад 55 гадоў да 64 гадоў (90%), некваліфікаваных рабочых (90%) і рэспандэнты з штомесячным даходам на душу насельніцтва ня большым за 1000 злотых (90%).

Апрача таго, у параўнаньні зь леташнім дасьледаваньнем выразна ўпалі таксама спадзяваньня на паляпшэньне сытуацыі на рынку працы ў Польшчы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт