Сучаснае рабства ў Польшчы
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
07.05.2013 15:21
GRETA – ворган Рады Эўропы, пакліканы для маніторынгу выкананьня Кавэнцыі супраць гандлю людзьмі за 2010 год, апублікаваў рапарт пра сытуацыю ў Польшчы.
Паводле дадзеных GRETA, у гадах 2008-2010 у Польшчы ідэнтыфікавана 1250 ахвяр трафіку, у тым ліку 100 дзяцей-рабоў. 75% зь іх - гэта палякі. Іх выкарыстоўвалі ў Нямеччыне, Нідэрляндах, Бэльгіі, Гішпаніі, Швэцыі, Францыі й Вялікабрытаніі. У сваю чаргу „імпарт” рабсілы ў Польшчу ідзе з Украіны, Балгарыі, Румыніі, Малдовы, Беларусі, Віетнаму й Расеі.
Гандаль людзьмі гэта адзін з найбольш прыбытковых, побач з гандлем наркотыкаў, зьдзелак. Мяркуецца, што ва ўсім сьвеце 27 мільёны людзей - гэта рабы. У ЭЗ каля 10 тысяч чалавек зьяўляюцца ахвярамі трафіку (дадзеныя Эўрастату), але сапраўдная лічба у некалькі разоў большая.
Эўрастат паведамляе, што амаль 70% - гэта жанчыны, 17% - мужчыны, 12% - дзяўчаты, 3%- хлопцы. Галоўная катэгорыя рабоў прадаецца для прастытуцыйі, але ўсё больш асоб прымушаюць да нявольніцкай працы. Калі казаць пра грамадзян Польшчы на Захадзе, то менавіта гэты від „нявольніцтва” пераважае.
GRETA- ворган Рады Эўропы дацэньвае высілкі польскага ўраду ў барацьбе супраць трафіка, але папракае за тое, што польскае заканадаўства не дакладнае па выяўленьні прымусовай працы й што дзяцей, якіх „імпартуюць” для жабрацтва, у Польшчы не лічаць рабамі.
яс/Gazeta Wyborcza