Logo Polskiego Radia
Print

Не ігнаруй алергіі

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 19.09.2013 16:47
Лекары прыгадваюць, што пры адсутнасьці лячэньня яна можа прывесьці да хранічнай бранхіяльнай астмы.
fot. mcfarlandmo/Wikimedia Commons/CC


Восень — гэты час цяжкіх сымптомаў алергіі, асабліва на xатні пыл і цьвіль. Алергалягічныя клінікі перапоўненыя. „Першыя сымптомы, якія могуць сьведчыць пра разьвіцьцё алергіі, гэта ня толькі катар, частае чханьне або сып, гэта таксама абцяжаранае дыханьне,” — кажа алерголяг Марыя Пэрэк. Яна нагадвае, што запушчаная алергія зь цягам часу можа прывесьці да сур'ёзных захворваньняў дыхальнай сыстэмы.

„Чым сьціплейшы дом, тым лепш для нашага здароўя”, — дадае алерголяг і прапнуе выкінуць з xаты рэчы, якія зьбіраюць пыл, напр. дываны.

Добра збалансаванае харчаваньне можа ўзмоцніць наш імунітэт і палегчыць сымптомы алергіі. Апроч лекаў і рацыянальнага харчаваньня існуе іншы спосаб барацьбы з алергіяй — дэсэнсібілізацыя. Аднак гэтая працэдура можа доўжыцца да некалькіх гадоў.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт