Caritas уручыла ўзнагароды
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
05.10.2013 15:06
У Варшаве былі ўручаныя ўзнагароды „Ubi Caritas”.
„Ubi Caritas” — гэта ўзнагарода для тых, хто нясе дапамогу людзям, якія жывуць у нястачы.
„Мы хочам такім чынам адзначыць людзей і кампаніі, уразьлівыx на чалавечыя пакуты і галечу", — сказаў дырэктар дабрачыннай арганізацыі „Caritas Polska” ксёндз Мар’ян Субач.
Цырымонія ўзнагароджаньня "Ubi Caritas" мае экумэнічны характар. Адначасова свае ўзнагароды прызнаюць дабрачынныя арганізацыі лютэранскай і праваслаўнай цэркваў.
эб