Камароўскі адправіўся зь візытам у Манголію й Паўднёвую Карэю
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
20.10.2013 12:59
Галоўная мэта паездкі - эканамічнае супрацоўніцтва.
foto: CWPP
Прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі разам з жонкай адправіўся зь візытам у Манголію і Паўднёвую Карэю. Кіраўніка дзяржавы суправаджаюць віцэ -прэм'ер Януш Пехацінскі, а таксама прадстаўнікі польскага бізнэсу.
Ва Ўлан - Батары Браніслаў Камароўскі сустрэўся з прэзыдэнтам Манголіі, з кіраўніком ураду й старшынёй мясцовага парламенту. Міністар ў Канцылярыі прэзыдэнта Ярамір Сакалоўскі сказаў, што асноўнай мэтай візыту зьяўляецца стварэньне спрыяльнага клімату для польскіх кампаній, якія жадаюць інвэставаць у Манголіі.
"Манголія вельмі цікавы эканамічны партнэр, краіна зь вельмі доўгім сьпісам сыравіны, за якія змагаюцца горназдабываючыя гіганты ў сьвеце ", - сказаў міністар.
У панядзелак увечары прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі з Улан - Батара адправіцца ў Сэул. Там заплянавана сустрэча з прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі. У ходзе гэтага візыту, як і ў Манголіі, асноўная ўвага будзе нададзена эканамічным пытаньням. Польшча імкнецца прыцягнуць карэйскіх інвэстараў і павялічыць ўзровень гандлю.
У сераду Браніслаў Камароўскі наведае Пханмунджом - дэмілітарызаваную зону паміж Паўднёвай і Паўночнай Карэямі. Заснаваная ў 1953 годзе зона складае каля 240 км даўжыні і 4 км шырыні. Гэта адзін з найбольш ахоўваемых памежных раёнаў у сьвеце.
Дзяржаўная дэлегацыя вяртаецца ў Польшчу ў чацьвер зранку.
яс