Logo Polskiego Radia
Print

Адукацыя адстае ад патрэбаў рынку працы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.10.2013 16:00
Расьце колькасьць беспрацоўных выпускнікоў ВНУ.

Польская адукацыя не супадае з патрэбамі рынку працы. Таму ў краіне назіраецца гіганцкія „перавытворчасьці выпускнікоў ВНУ”.

У выніку павялічваецца колькасьць адукаваных беспрацоўных, - перасьцерагаюць прадстаўнікі Асацыяцыі прадпрымальнікаў і працадаўцаў, а таксама Цэнтар імя Адама Сміта.

Кіраўнік асацыяцыі Цэзары Казімерчак лічыць, што рэформа зьнішчыла прафэсійную адукацыю ў краіне.

Паводле яго, у Польшчы распаўсюджваецца перакананьне, што адукацыя зьяўляецца каштоўнасьцю сама ў сабе. Таму дзясяткі тысяч людзей вучацца на факультэтах, пасьля заканчэньня якіх ніколі ня знойдуць працы.

Цэзары Казімерчак: Польшча спаборнічае зь іншымі краінамі па колькасьці маладых людзей, якія заканчваць ВНУ. У гэтым пляне мы ўжо апярэдзілі нават Нямеччыну. Праблема заключаецца ў тым, што на ніякім рынку няма працы для ўсіх асобаў з вышэйшай адукацыяй.

Для паляпшэньня сытуацыі, напрыклад, улады Аполскага ваяводзтва вырашылі зрабіць пытаньне адукацыі галоўным прыярытэтам. „Ужо рэалізуем некалькі праграм па гэтым пытаньні”, - кажа маршалак ваяводзтва Юзаф Сэбста.

Таксама Цэнтар імя Адама Сміта апрацоўвае інтэграваную сыстэму прафэсійнай адукацыі ў Апольскім ваяводзтве. Прадстаўнікі ўстановы прапануюць, між іншым, стварэньне вышэйшай прафэсійнай школы, якая будзе адукаваць моладзь на факультэтах, на якія ёсьць попыт у рэгіёне.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт