Logo Polskiego Radia
Print

„EuRoPol GAZ” мае новае кіраўніцтва

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.12.2013 14:58
Куратару ўдалося давесьці да папаўненьня складу кіраўніцтва гэтай фірмы.

/

Акцыянэрнае таварыства „EuRoPol GAZ” мае новае кіраўніцтва. Новым старшынёй А.Т. зьяўляецца Казімеж Новак. У сваю чаргу, на пасаду другога віцэ-старшыні абраны Томаш Фліс.

Нагадваем, на мінулым тыдні акруговы суд горада Варшава падтрымаў заяву Польскай нафта-газавай кампаніі (PGNiG) і фірмы „Gas Traiding” і ўстанавіў куратара для акцыянэрнага таварыства „EuRoPol GAZ” - уладальніка польскай часткі газаправода „Ямал”.

Задачай куратара было, між іншым, давесьці да неадкладнага папаўненьня складу ўправы „EuRoPol GAZ”.

Асноўнымі акцыянэрамі фірмы „EuRoPol GAZ” зьяўляюцца расейскі канцэрн „Газпром” і польскі „PGNiG SA”. Яны маюць па 48% галасоў ва ўправе. 4% галасоў мае фірма „Gas Traiding”.

Справа была зьвязаная з тупіком, у які „EuRoPol GAZ” зайшоў 8 лістапада, калі старшыня й другі віцэ-старшыня фірмы падалі ў адстаўку.

У гэты дзень не адбылося плянаванае раней паседжаньне назіральнай рады й агульнага сходу акцыянэраў кампаніі, паколькі прадстаўнікі расейскага боку пакінулі паседжаньне.

Каб папоўніць склад уладаў „EuRoPol GAZ”, кампанія PGNiG SA заклікала правесьці пазачарговы агульны сходу 12 лістапада. Аднак гэтае паседжаньне не адбылося з-за адсутнасьці прадстаўнікоў „Газпрома”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт