Logo Polskiego Radia
Print

Беспрацоўе ў кастрычніку склала 13%

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.12.2013 15:04
Экспэрты спадзяюцца буйнейшага падзеньня яго ўзроўню на пачатку будучага года.

Апошнія дадзеныя па беспрацоўі - гэта станоўчы прагноз для рынку працы, - кажуць экспэрты. Паводле апошніх дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня (GUS), у кастрычніку, як і ў мінулых месяцах, узровень беспрацоўя складаў 13%.

Паводле Артура Скібы з кампаніі, якая займаецца пошукам супрацоўнікаў, гэта вельмі добры вынік, таму што ў чацьвёртым квартале беспрацоўе традыцыйна расьце.

Артур Скіба: Многія эканамісты сьцьвярджалі, што ў чацьвёртым квартале беспрацоўе зноў будзе расьці. Тым часам, калі яно мае стабільны характар, то ў сакавіку й красавіку будучага года, калі гэтая тэндэнцыя будзе працягвацца далей, можна будзе спадзявацца значнага падзеньня ўзроўню беспрацоўя.

- кажа Артур Скіба.

Паводле экспэртаў, можна чакаць, што бліжэйшыя месяцы прынясуць паляпшэньне сытуацыі й усё больш людзей будзе вяртацца на рынак працы.

Колькасьць беспрацоўных, зарэгістраваных у службах занятасьці ў кастрычніку, склала больш за 2 мільёны 75 тысячаў чалавек. Гэта шмат, але адмыслоўцы перакананыя, што фірмы пачнуць павялічваць працаўладкаваньне. Яны таксама адзначаюць, што перадкалядны пэрыяд таксама можа прынесьці некаторае ажыўленьне на рынку працы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт