Сьвяточны набор прадуктаў
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
23.12.2013 10:22
Крыху падаражалі мука, малочныя прадукты і садавіна, але менш палякі заплацяць за карпа, яйкі, цукар і курынае мяса.
У гэтым годзе калядныя сьвяты могуць быць крыху таньнейшыя, чым годам раней. Пра гэта інфармуе выданьне Rzeczpospolita. Дзякуючы моцнай канкурэнцыі ды розным прамацыйным акцыям многія прадукты, якія традыцыйна паяўляюцца на калядным стале, можна купіць таньней, чым летась. Праўда, крыху падаражалі мука, малочныя прадукты ці садавіна, але менш палякі заплацяць за карпа, яйкі, цукар і курынае мяса.
За асноўны набор прадуктаў у гэтым годзе трэба заплаціць каля 101 злотага. Гэта, праўда, на адзін злоты больш, чым год таму, але, калі хтосьці пастараецца, то пакупкі зробіць нават таньней. Урачыстая вячэра перад сьвятамі Раства – гэта вельмі моцная традыцыя ў Польшчы. На калядным стале некаторыя стравы павінны быць абавязкова, таму кошт гэтых прадуктаў шмат сьведчыць пра агульныя кошты жыцьця ў Польшчы.
Rzeczpospolita/нг