Люблінскае ваяводзтва нарэшце пад кантролем
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.02.2014 17:16
Паводле ўладаў, усе дарогі праязныя.
Сытуацыя са сьнегам у Люблінскім ваяводзтве нарэшце пад кантролем. У цяперашні час у рэгіёне няма ўжо населеных пунктаў, у якія немагчыма даехаць. Пра гэта паведаміла Міністэрства адміністрацыі й лічбаваньня.
Нагадваем, цягам апошніх дзён у выніку сьнегападу й мяцеліцы, частка Люблінскага ваяводзтва была адрэзана ад сьвету. Яшчэ ўчора з-за праблемаў з даездам па ўсім ваяводзтве былі зачыненыя 28 школаў.
аз