Logo Polskiego Radia
Print

Каміль Стох першы!

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 09.02.2014 22:50
Польскі спартовец здабыў першае золата на Алімпіядзе ў Сочы.
Kamil StochKamil Stochfot. PAP/EPA/Srdjan Suki

Першы залаты мэдаль здабыў польскі спартовец на Алімпіядзе ў Сочы. Лыжны скакун Каміль Стох заваяваў першае месца падчас конкурсу скачкоў на лыжах на нармальным трампліне ў Краснай Паляне.

У першай сэрыі Стох дасягнуў 105 м. даўжыні, у другой – 103,5 м. Пасьля перамогі польскі спартовец адзначыў, што на такіх спаборніцтвах самая важная мэнтальная падрыхтоўка. Што цікава, яшчэ раніцай Стох сябе дрэнна адчуваў. Паявілася зьлёгку падвышаная тэмпэратура цела й моцны галаўны боль. Мэдаліст нават разважаў, ці ўвогуле прымаць удзел у конкурсе.

Каміль Стох стаў трэцім алімпійскім чэмпіёнам з Польшчы ў зімовых відах спорту – пасьля Войцеха Фартуны (1972 г.) і Юстыны Кавальчык (2010 г.). “Цудоўны дзень для ўсіх палякаў. Дзякуем, Спадар Каміль!”, - напісаў на Твітэры прэм’ер-міністар Дональд Туск. Віншаваньні спартоўцу перадаў таксама прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі.

У агульным заліку Польшча займае цяпер 7-е месца па колькасьці мэдалёў.

Onet.pl/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт