12-гадовы спартовец у коме
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
26.02.2014 17:23
Хлопчык атрымаў траўму падчас скокаў на лыжах з трампліну.
Крыху паляпшаецца стан здароўя 12-гадовага скакуна на лыжах з трампліну, які ўчора атрымаў траўму падчас спаборніцтваў у Закапанэ.
У дзіцячым шпіталі ў Кракаве хлопчык прайшоў апэрацыю на мозгу па выдаленьні гематомы. Ён па-ранейшаму ў цяжкім стане, але лекары настроены аптымістычна.
Сёньня мэдыкі будуць вырашаць, калі хлопчык павінен прачнуцца з фармакалягічнай комы.
12-гадовы Шымон зьяўляецца спартоўцам клюба „LKS Klimczok Bystra”. Да нешчасьлівага здарэньня дайшло падчас гонкаў „Lotos Cup шукаем пераемнікаў чэмпіёна”.
аз