Logo Polskiego Radia
Print

Падляшук бяжыць у Рым на кананізацыю Яна Паўла ІІ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.03.2014 14:00
У Ватыкан ён прыбудзе 27 красавіка.

/

Пётр Курыла з Прускі Вялікай ля Аўгустова (Падляскае ваяводства) пачаў свой маратон у Ватыкан. Ён мусіць пераадолець больш за 2 тысячы кілямэтраў.

Мужчына стартаваў са Студзенічнай, дзе гасьціў Ян Павал ІІ падчас свайго паломніцтва ў Польшчу ў 1999 годзе.

Маратонец павінен прабегчы кожны дзень каля 70 кілямэтраў, пачынаючы гонку з 7 раніцы, а заканчваючы каля 19. Спартовец цягне за сабой спэцыяльны вазок, у якім ён трымае вопратку. У ім ён зможа таксама спаць. Гэты вазок важыць 70 кг.

Польскую мяжу мужчына перасячэ ў Північнай Здруй. Далей будзе бегчы праз Славаччыну, Аўстрыю й Італію. У Ватыкан ён прыбудзе 27 красавіка на кананізацыю Яна Паўла ІІ.

41- гадовы маратонец удзельнічаў у розных экспэдыцыях, у тым ліку гадавой гонцы па ўсім сьвеце, якая працягвалася з 7 жніўня 2010 года да 6 жніўня 2011 года .

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт