Logo Polskiego Radia
Print

Валенса заклікае да салідарнасьці з Украінай

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 30.03.2014 11:35
Былы польскі прэзыдэнт Лех Валэнса заявіў, што нельга пагаджацца на тое, як Пуцін паступае з Украінай.
Колишній президент Польщі Лєх ВаленсаКолишній президент Польщі Лєх ВаленсаLech Walesa Institute

Разам з тым, нельга дапусьціць да выбуху вайны ў Эўропе.

Камэнтуючы Крымскі крызыс былы прэзыдэнт сказаў: "Ніхто ня хоча стратаў, і менавіта таму мы імкнемся да дыялёгу, сьвядомыя патэнцыйных ахвяр, якія трэба зьвесьці да мінімуму. "

Справа Крыму - гэта "тэст эўрапейскай і глябальнай салідарнасьці", - сказаў Валэнса італьянскаму агенцтву ANSA. Калі мы будзем салідарныя, сытуацыя палепшыццца, дадаў польскі палітык.

Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру ўпэўнены, што трэба захоўваць аптымізм ва ўкраінскім крызысе. „Я паказаў, што праз салідарнасьці можна перамагчы”, растлумачыў Валэнса. У выпадку Ўкраіны патрэбны іншы від салідарнасьці. Кожная краіна павінна ацаніць, які ўклад яна можа ўнесьці.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт