Logo Polskiego Radia
Print

Расьце экспарт польскага піва

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.04.2014 15:15
Піва з Польшчы прасоўваецца ў сьвеце ня толькі дзякуючы польскім мігрантам.

У 2013 годзе экспарт польскіх бровараў павялічыўся амаль на 17%, то бок на 360 тысячаў гекталітраў піва. Агулам летась палякі падалі за мяжу больш за 2,5 мільёнаў гекталітраў гэтага напою. За мяжу прадаюцца ня толькі напіткі найбуйнейшых польскіх піваварных заводаў.

„Польскае піва купляюць ужо ня толькі палякі-эмігранты, але таксама знаўцы гэтага напою, якія шукаюць цікавых прадуктаў і смакаў”, - зазначае Анджэй Алькоўскі, старшня Асацыяцыі польскіх рэгіянальных бровараў.

Пры гэтым вялікая частка экспарту прыпадае на танную прадукцыю, вырабленую для замежных гандлёвых сетак, і прадукцыю рэгінанальных піваварных заводаў.

Паводле экспэртаў, польскае піва мае вялікі патэнцыял, каб заваяваць замежныя рынкі. Найбольш папулярныя польскія брэнды з-за сваёй добрай якасьці перамагаюць на міжнародных конкурсах. Адным з козыраў польскага піва, на думку адмыслоўцаў, зьяўляецца тое, што Польшча ў сьвеце атаесамліваецца з добрымі, натуральнымі прадуктамі харчаваньня.

Тым часам, горш выглядае продаж піва на ўнутраным рынку. Паводле дадзеных Асацыяцыі польскіх піваварняў, летась палякі купілі на 2,2% менш піва ў параўнаньні з 2012 годам. Такім чынам, зьмяншэньне склала каля 37 млн. гекталітраў “бурштынавага напою”.

А якія прагнозы на 2014 год? „Пэрспэктыва Чэмпіянату сьвету па футболе ў Бразыліі ды спрыяльныя ўмовы надвор'я могуць павысіць продаж прыкладна на 1%”, - лічыць Данута Гут з кампаніі “Польскія Бровары”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт