Сусьветны рэкорд Гінэса на коле агляду
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
20.06.2014 15:46
56 гадзін запар зьбіраецца езьдзіць Януш Крычэк на коле агляду.
56 гадзін запар зьбіраецца езьдзіць Януш Крычэк на коле агляду. Ён хоча пабіць рэкорд Гінэса — 48 гадзін, які належыць амэрыканцу Клінту Шэпарду.
Як адзначыў паляк, ён хоча пабіць рэкорд ня толькі, каб споўніць сваю дзіцячую мару. Такім чынам ён спрабуе сабраць грошы для лячэньня цяжкахворай Наталкі — дачкі сябра.
Дзяўчынка нарадзілася з рэдкай хібай сэрца. Сем месяцаў жыцьця яна была падлучаная да штучнага сэрца, прайшла інсульт і інфаркт, а ёй усяго 2 гады.
Каб дапамагчы дзяўчынцы, неабходная трансплянтацыя кумялёвых клетак. Такая працэдура магчымая ў Індыі, а яе кошт складае больш за 150 тысяч злотых.
Мужчына падняўся ў гандолу кола агляду сёньня а 9:00. Кожны, хто праедзецца ў лунапарку разам са спадаром Янушам, атрымае адмысловы сэртыфікат.
эб