Двухмільённы пасажыр у Модліне
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
09.07.2014 15:46
У будучым аэрапорт зможа абслугоўваць нават больш за 5 млн. пасажыраў кожны год.
Photo: PAP
На лётнішчы ў Модліне пад Варшавай прызямліўся двухмільённы пасажыр. Гэта Мацей Кулакоўскі, які раніцай прыляцеў з блізкімі ў Польшчу з Марсэлю. Яго прывіталі пачастункам, падарункамі, былі памятныя здымкі. Сам пасажыр прызнаў: перад вылетам яму сказалі, што ён двухмільённы пасажыр, аднак ён ня думаў, што будзе такое ўрачыстае прывітаньне. Уся сям’я атрымала ваўчэры на бясплатныя палёты.
Лётнішча ў Модліне было адкрытае амаль роўна два гады таму. Але праз паўгоду яго неабходна было закрыць па прычыне дрэннага стану ўзлётнай паласы. Рамонт закончыўся год таму, а рэйсавыя палёты былі ўзноўленыя восеньню. У будучым аэрапорт зможа абслугоўваць нават больш за 5 млн. пасажыраў кожны год.
IAR/нг