Logo Polskiego Radia
Print

Бацькі ў адчаі судзяцца з польскай дзяржавай

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 13.09.2014 14:14
Сям'я дзіцяці, якое па віне лекараў стала калекай, шукае справядлівасьці ў Страсбургу.
fot. glowimages.com



Пры нараджэньні ў хлопчыка абарваліся галасавыя зьвязкі. Бацькі абвінавачваюць лекараў, якія інтубавалі немаўля. Маюць рацыю ці не - невядома, бо справа захрасла ў судзе. Доўжыцца яна ўжо шэсьць гадоў, а праз 4 гады пратэрмінуецца. Такі сцэнар імаверны, сьцьвярджаюць бацькі. Паколькі ўсе магчымасьці высьветліць справу ў Польшчы выкарыстаныя, яны плянуюць зварот ў Эўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбургу.

Расьсьледаваньне вядзе ўжо пяты пракурор, і яно па-ранейшаму стаіць ў месцы з-за адсутнасьці экспэртыз, кажа маці хлопчыка Катажына Броньска.

- Мы амаль тры гады чакалі двух экспэртных заключэньняў мэдыкаў, - прызнае адказны пракурор Якуб Пшыступа. - Канчатковую экспэртызу зноў трэба чакаць.

Як доўга? Некалькі гадоў. Аддзелы судовай мэдыцыны заваленыя працаю, бо ў іх не хапае экспэртаў.

У такой патавай сытуацыі можа апынуцца кожны, хто падасьць у суд на мэдыкаў.

Адвакат сям'і заяўляе, што рыхтуе пазоў супраць польскай дзяржавы, сярод іншага, за празьмерную працягласьць разбору.

- Падаем у суд на сваю дзяржаву, таму што яна ня выканала сваёй ролі, - сказала маці.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт