Logo Polskiego Radia
Print

Беспілётнікі на пошук паляка

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 22.09.2014 17:30
Дроны буддуць шукаць паляка, які зьнік у гарах Харватыі.

Ідзецца пра кракаўскага архэоляга Кшыштафа Возьняка. Ён паехаў у падарожжа на пачатку жніўня і зьнік.

У пошуках зьніклага навукоўца бралі ўдзел горныя ратавальнікі з Польшчы ды Харватыі, але традыцыйныя мэтады не далі ніякіх вынікаў. Цяпер у Харватыю адправіліся ратавальнікі з Падхалянсага аддзелу горнай ратаўнікоў з беспілотнымі самалётамі. Машыны перадалі ратаўнікам выпускнікі Палітэтэхнікі Жэшава. Самалёты маюць тэхніку, якая робіць высакаякасныя фотаздымкі. “Мы можам лёгка распазнаць сілуэт чалавека, і нават тое, у што ён апрануты ", - кажа канструктар дронаў Міхал Вояс.

На самалёт можна паставіць цеплавую камэры ды прыладу начнога бачаньня. Ратавальнікі ўпершыню змогуць выкарыстаць беспілотнік у пошуках зьніклай асобы. Дагэтуль яны толькі тэставалі машыны. Калі праверка ўдасца, такія апараты трапяць на службы ў аддзелы Горных выратавальнікаў.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт