Знойдзены чарговыя ахвяры камуністычнага тэрору
                
                    
                        Polskie Radio
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        29.09.2014 11:00
                    
                                 
                
                
                    Сeм'і васьмі ахвяраў камуністычнага тэрору атрымалі ідэнтыфікацыйныя лісты сваіх сваякоў.
                
                
                    
                         Rodziny ofiar katastrofy oraz przedstawiciele władz państwowych i samorządowych wzięli udział w uroczystościach zorganizowanych na Cmentarzu Woskowym na Powązkachfot. PAP/Jakub Kamiński
Rodziny ofiar katastrofy oraz przedstawiciele władz państwowych i samorządowych wzięli udział w uroczystościach zorganizowanych na Cmentarzu Woskowym na Powązkachfot. PAP/Jakub Kamiński
                     
                
                
                
               
                
                         Іхныя астанкі былі эксгумаваныя ў раёне «L» вайсковых могілкаў у Варшаве. Цырымонія адбылася ў Прэзыдэнцкім палацы ў польскай сталіцы. 
Ідэнтыфікаваныя героі - гэта Юльян Чэрвякоўскі, Баляслаў Чэнсьцік, Стэфан Главацкі, Баляслаў Контрым, Дыянісій Сасноўскі, Зыгмунт Шыманоўскі, Людвік Сьвідэр і Аляксандар Тамашэўскі.
На сёньняшні дзень у раёне «L» знойдзены парэшткі блізу 200 чалавек, ідэнтыфікаваныя 28 зь іх.
У 1944-1956 гадах падчас камуністычнага тэрору ў Польшчы загінулі пяцьдзесят тысяч чалавек. Іх расстрэльвалі пасьля судовых прысудаў, забівалі і катавалі ў камэрах Ведамствы бясьпекі і войска, яны гінулі ў лягерах альбо падчас пацыфікацыйных апэрацый. Значная частка ахвяр былі ўдзельнікі антыкамуністычнага руху супраціву.
Эксгумацыя праводзіцца ў раёне «L» варшаўскіх могілак «Павонзкі”. Тут камуністы хавалі целы забітых з турмы раёна Макотаў у Варшаве. Эксгумацыйныя працы вядзе міждысцыплінарная навукова-дасьледчая група, якая складаецца з антраполягаў, архэолягаў, генэтыкаў, гісторыкаў і судовых мэдыкаў.
ПР/юл