Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнік Мінабароны РП параўнаў Польшчу з рысьсю

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.11.2014 18:20
"Калі ў рысі ёсьць такія сябры як леў і тыгр, то яна ня будзе баяцца мядзьведзя".

Tomasz
Tomasz Siemoniak; photo PAP (archives)

Калі ў рысі ёсьць такія сябры як леў і тыгр, то яна ня будзе баяцца мядзьведзя. Такімі словамі міністар нацыянальнай абароны й віцэ-прэм’ер Польшчы Томаш Сямоняк пракамэнтаваў падтрымку, якую ў апошні час Польшча атрымлівае ад саюзьнікаў па НАТА.
Віцэ-прэм’ер на палігоне назіраў за польска-брытанскімі вайсковымі вучэньнямі, якія з пачатку лістапада праходзяць у Польшчы пад кодавай назвай “Рысь”. Удзел у іх прымаюць 800 брытанскіх афіцэраў і жаўнераў.
Томаш Сямоняк таксама нагадаў, што ў мінулым на польскіх палігонах удзел у вучэньнях прымалі амэрыканцы й канадцы.
Учора стала вядома, што Польшча павысіла зарплаты афіцэрам і жаўнерам, а ў бліжэйшы час выдаткі на абарону складуць 2% ВУП (цяпер 1,95%).

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт