Logo Polskiego Radia
Print

Ратаўнікі заклікаюць турыстаў да разважлівасьці

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 03.01.2015 11:00
Найбольш гэта тычыцца снаўбардыстаў ды лыжнікаў.

За апошнія сьвяточныя дні Горная ратавальная служба ў польскіх Татрах больш за 100 выяжджала на ратавальныя апэрацыі. У асноўным на горналыжных трасах. На шчасьце, у большасьці выпадкаў абышлося без сур’ёзных траўмаў. У асноўным гэта былі вывіхі ды пераломы верхніх ды ніжніх канцавін, распавёў ратаўнік Гжэгаж Сус.

Аднак Горная служба выдала камунікат для лыжнікаў ды снаўбардыстаў, заклікаючы іх памятаць пра кодэкс горналыжніка й езьдзіць бясьпечна. Галоўнай прычынай выпадкаў была празьмерная адвага ды адсутнасьць дастатковых навыкаў язды.

Асаблівую увагу ратаўнікі зьвяртаюць на спажываньне алькаголю на трасах. Служба заклікае ня езьдзіць пад узьдзеяньнем алькаголю.

Таксама раяць езьдзіць у ахоўных касках. Для асобаў ва ўзросьце да 16 год нашэньне каскі зьяўляецца абавязковым патрабаваньнем у Польшчы.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт