Logo Polskiego Radia
Print

Палякі становяцца больш мабільнымі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.01.2015 14:56
72% палякаў гатовыя памяняць месца жыхарства, каб знайсьці працу.
flickr.com

Ужо амаль тры чвэрці палякаў для працы гатовыя зьмяніць месца жыхарства. У гэтым пытаньні яны выпадаюць лепш, чым складае глябальная сярэдняя. За працай палякі гатовыя нават пераехаць на іншы кантынэнт.

Паводле дасьледаваньня, праведзенага агенцтвам занятасьці „Kelly Services” (Kelly Global Workforce Index), ажно 72% палякаў заяўляюць пра гатоўнасьць памяняць месца пражываньня для працы. Сусьветны паказчык складае 71%. Таксама часьцей, чым пераезд у іншы горад ці ваяводзтва, у пошуках працы яны гатовыя зьехаць за мяжу.

Гэтаму, між іншым, спрыяе разьвіцьцё паслугаў танных авіяперавозчыкаў.

Сёлетняя справаздача „Kelly Services” сьведчыць таксама пра тое, што большая частка працаўнікоў (65%) гатовая ахвяраваць павышэньне на пасадзе або зарплату, каб атрымаць новыя прафэсійныя кваліфікацыі й заінвэставаць у сваю прафэсійную кар’еру.

Паводле Агнешкі Вальтэр – генэральнага дырэктара „Kelly Services Polska”, няма ніякіх сумневаў, што менавіта ўзровень зарплаты зьяўляецца ключавым фактарам у набыцьці й захаваньні супрацоўнікаў. Тым ня менш, асабістае й прафэсійнае разьвіцьцё настолькі прывабнае, што многія супрацоўнікі гатовыя ісьці на саступкі па пытаньнях іншых выгадаў.

Аднак палякам далёка да сусьветных лідараў, як, напрыклад, Індыя ці Тайлянд, дзе восем зь дзесяці рэспандэнтаў гатовыя зарабляць менш, калі гэта зьвязана з атрыманьнем новых прафэсійных кваліфікацыяў. Але яны таксама менш гатовыя адмовіцца ад павышэння заработнай платы або кар'еры для павелічэньня раўнавагі паміж працай і асабістым жыцьцём. Па ўсім сьвеце такім чынам гатовыя зрабіць 36% рэспандэнтаў.

У Польшчы гэты паказчык складае больш за 42% і найчасьцей гаворка ідзе пра даволі сьціплыя патрабаваньні, як, напрыклад, больш гнуткі графік працы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт