Logo Polskiego Radia
Print

Малгажата Шумоўская адзначаная на фэстывалі Бэрлінале

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 15.02.2015 14:20
Польская рэжысэр атрымала Срэбнага мядзьведзя за лепшую рэжысэрскую працу ў фільме "Body/Цела".
Photo: PAP/EPA/JOERG CARSTENSENPhoto: PAP/EPA/JOERG CARSTENSEN


Польская рэжысэр Малгажата Шумоўская атрымала Срэбнага мядзьведзя на Міжнародным кінафэстывалі Бэрлінале за лепшую рэжысэрскую працу ў фільме "Body/Цела". Фільм Шумоўскай быў абраны сярод 19 прэтэндэнтаў.

Як раней заяўляла рэжысэр, яе фільм зьяўляецца аповесьцю пра сучаснага чалавека. Ён быў зьняты паводле сцэнару, напісанаага самой Шумоўскай сумесна зь Міхалам Энглертам.

Гэта чацьвёрты паўнамэтражны фільм Малгажаты Шумоўскай, паказаны на Бэрлінале. Дарэчы, сваю кінакар'еру польская рэжысэр пачынала менавіта з посьпеху на гэтым фэсьце. Папярэдні фільм Шумоўскай "У імя...", прадстаўлены ў 2013 годзе, атрымаў прэмію Teddy (для лепшага фільму, прысьвечанага праблематыцы сэксуальных меншасьцяў).

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт