Сёньня Папяльцовая серада
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.02.2015 15:04
Каталіцкім касьцёле пачаўся Вялікі пост.
Сёньня Папяльцовая серада, зь якой у рымска-каталіцкім касьцёле пачаўся Вялікі пост. У гэты дзень вернікі абавязаны прытрымлівацца строгага посту, то бок, ім можна толькі раз наесьціся дасыта.
Падчас імшы ў храмах праходзіць абрад пасыпаньня галоў вернікаў попелам. Гэта сымбаль пакаяньня.
Вялікі пост – гэта саракадзённы пэрыяд, самы галоўны й строгі пост у каталіцкім касьцёле. Ён павінен падрыхтаваць вернікаў да Вялікадня.
У гэтым годзе Вялікі пост будзе працягвацца ў каталіцкім касьцёле да 2 красавіка.
аз