Суд разглядаў пытаньне выдачы Рамана Паляньскага
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
25.02.2015 15:00
Паседжаньне праходзіла ў закрытым рэжыме.
Режисер Роман Полянськийpixabay
Сёньня ў Кракаве прайшло паседжаньне суду па справе выдачы Рамана Паляньскага ў ЗША.
Па просьбе абаронцаў рэжысэра суд пастанавіў, што паседжаньне будзе праходзіць у закрытым рэжыме.
Прэс-сакратар Акруговага суду ў Кракаве Бэата Гуршчык тлумачыць, што справа тычыцца прыватнага жыцьця рэжысэра, таму абнародаваньне падрабязнасьцяў непажаданае. Прадстаўніца суду падкрэсьлівае, што Паляньскі ў ЗША ня быў асуджаны.
„Працэс у ЗША ня быў завершаны. Нельга асуджаць чалавека да заканчэньня судовага разьбіральніцтва”, - кажа Гуршчык.
Амэрыканцы перасьледуюць Паляньскага за палавы акт з непаўналетняй жанчынай. Гэта здарылася амаль 40 гадоў таму.
Пракуратура ў Кракаве зьвярнулася ў суд з просьбай вырашыць ці існуюць падставы для выдачы Рамана Паляньскага ў Злучаныя Штаты Амэрыкі.
аз