Коваль: Забойства Нямцова павінна стаць халодным душам для Захада
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
02.03.2015 11:19
Найперш павінен зьмяніцца Захад, каб Пуцін паводзіў сябе інакш
Павал Коваль
Заходнія краіны павінны прадэманстраваць салідарнасьць з расейскай апазыцыяй, лічыць былы намесьнік міністра замежных справаў Польшчы Павал Коваль. Аднак у першую чаргу, Захад павінен выпрацаваць адзінагалосную пазыцыю адносна палітыкі Ўладзіміра Пуціна.
П.Коваль: Захад павінен навесьці парадак у сябе ўнутры. Калі б гэтая сфэра была ўпарадкаваная, то й палітыка Пуціна была б зусім іншай. Таму нельга думаць толькі пра тое, як павінен зьмяніцца Пуцін, але найперш, як павінен зьмяніцца Захад, каб Пуцін паводзіў сябе інакш.
Барыс Нямцоў - адзін з самых зацятых крытыкаў цяперашняй улады ў Крамлі, быў застрэлены ў пятніцу вечарам.
яс