Расейскага журналіста дэпартуюць з Польшчы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
29.04.2015 11:59
Яшчэ ў кастрычніку Леанід Сьвірыдаў страціў акрэдытацыю МЗС Польшчы.
Расейскі журналіст „РИА Новости” Леанід Сьвірыдаў быў пазбаўлены права на знаходжаньне ў Польшчы. Такое рашэньне прыняў Мазавецкі ваявода.
Журналіст мае права абскардзіць гэтае рашэньне ў Бюро па справах іншаземцаў.
Пазбаўленьня права на знаходжаньне Леаніда Сьвірыдава на тэрыторыі Польшчы запатрабавала Агенцтва ўнутранай бясьпекі.
Яшчэ ў кастрычніку расейскі журналіст страціў акрэдытацыю МЗС Польшчы.
аз