Logo Polskiego Radia
Print

Маршал Пілсудзкі падзяліў дэпутатаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.05.2015 07:11
Дэпутаты патрабавалі, каб ва ўхвале таксама згадаць пра аўтарытарныя «замашкі» Пілсудзкага.

/

«Rzeczpospolita» паведамляе пра пытаньне, якое было паднятае ў Сэйме Польшчы. У аўторак Камісія культуры рыхтавала ўхвалу ніжэйшай палаты парлямэнта з нагоды 80-й гадавіны сьмерці Юзэфа Пілсудзкага – бацькі польскай незалежнасьці 1918 года. Дэпутаты правых сілаў былі прыхільнікамі таго, каб ва ўхвале зазначыць выключна пазытыўныя бакі Пілсудзкага. Супраць выступілі Польская сялянская партыя й Саюз левых дэмакратычных сілаў, паколькі менавіта з гэтымі сіламі ў міжваенны пэрыяд змагаўся Пілсудзкі. Яны патрабавалі, каб ва ўхвале таксама была згадка пра аўтарытарныя «замашкі» Пілсудзкага. Нардэпы ад гэтых партый узгадвалі, што ў 1926 годзе ён зьдзейсьніў пераварот, каб адсунуць ад улады ўрад, які ўзначальвала менавіта сялянская партыі. У выніку перавароту загінулі 379 чалавек. У 1930 годзе лідары сялянскай партыі ды левых партый былі арыштаваныя ды заключаныя ў Берасьцейскую крэпасьць. Нардэпы ад Саюзу левых дэмакратычных сілаў таксама нагадвалі, што Юзэф Пілсудзкі даў згоду на адкрыцьцё лягеру ў Картуз-Бярозе ў 1934 годзе.
Папраўкі дэпутатаў сялянскай партыі ды сацыял-дэмакратаў не былі ўзятыя пад увагу. Нардэпы заявілі, што не здадуцца і ў наступным годзе выступяць зь ініцыятывай прыняцьця ўхвалы Сэйму ў 90-ю гадавіну дзяржперавароту, які ачоліў Пілсудзкі, паведамляе «Rzeczpospolita».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт