Logo Polskiego Radia
Print

Бомбавая трывога паралізавала працу аэрапорта ў Модліне

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.06.2015 15:00
Інфарматара ўжо затрымала паліцыя.
photo -  modlinairport.plphoto - modlinairport.pl

Праца ў аэрапорце ў Модліне сёньня зраніцы была паралізаваная. Усё па прычыне фальшывай трывогі, аўтара якой ужо затрымала паліцыя. Самалёт, які ляцеў з Осла ў Модлін, быў вымушаны прызямляцца ў аварыйным рэжыме, паколькі была рызыка, што на борце знаходзіцца бомба.

У Модлін з Варшавы прыбылі дадатковыя пажарныя машыны. Неабходны было распачаць аварыйныя працэдуры. З аэрапорту былі эвакуяваныя ўсе пасажыры. Самалёт праверылі піратэхнікі, якія нічога не знайшлі.

“Крымінальная паліцыя высьветліла нумар тэлефону, зь якога паінфармавалі пра бомбу ў самалёце, высьветлілі адрас і затрымалі 48-гадовага мужчыну ў яго кватэры”, - паінфармавала сталічная паліцыя. Пракуратура пачала сьледзтва ў справе. Мужчыне пагражае да 8 гадоў зьняволеньня.

У выніку фальшывай трывогі на дзьве гадзіны быў спынены авіярух у аэрапорце.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт