МЗС Польшчы рэкамэндуе адмовіцца ад паездак у Афрыку
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
02.08.2015 14:59
Нягледзячы на папярэджаньні МЗС, палякі надалей купляюць туры ў такія дзяржавы, як Эгіпет або Туніс.
Польскае Міністэрства замежных спраў зьвяртаецца да грамадзянаў, каб яны правяралі, ці варта ехаць у тыя раёны сьвету, дзе на дадзены момант назіраецца небясьпечная сытуацыя. Нягледзячы на папярэджаньні МЗС, палякі надалей ахвотна купляюць туры ў такія дзяржавы, як Эгіпет або Туніс. Іх спакушаюць сонца, мора і пляж. Тым ня менш, трэба браць пад увагу патэнцыйныя пагрозы, калі выбіраем месца адпачынку, – раіць Войцех Станіслаўскі з турбюро ў Кашаліне.
В. Станіслаўскі: Беручы пад увагу тыя падзеі, якія цяпер адбываюцца на сьвеце, дзеяньні Ісламскай дзяржавы, то практычна страшна ехаць куды-колечы. Аднак варта слухаць інфармацыю ад людзей, якія крыху лепш, чым мы, арыентуюцца ў сьвеце, гэта значыць, Міністэрства замежных справаў. Неабходна праглядаць абвесткі, якія публікуе МЗС.
МЗС раіць адмовіцца ад падарожжа ў Туніс і Эгіпет, а таксама ў іншыя краіны Афрыкі. Нагадаем, ваеннае становішча ў Тунісе было падоўжана да верасьня пасьля тэрактаў, ахвярамі якіх сталі замежныя турысты.
ПР/нг