У Янаве Падляскім прадалі коней на амаль 4 млн эўра
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        17.08.2015 08:26
                    
                                 
                
                
                    На Кірмашы арабскіх коней, які прайшоў у Янаве Падляскім, за польскіх коней пакупнікі заплацілі 4 млн эўра.
                
                
                    
                         PAP/Tomasz Koryszko
PAP/Tomasz Koryszko
                     
                
                
                
               
                
                          
На Кірмашы арабскіх коней, які прайшоў у Янаве Падляскім, пакупнікі з Катару, Саўдаўскай Арабіі і ААЭ заплацілі 4 млн эўра за польскіх коней.
У Янаве Падляскім прайшлі Дні арабскіх коней. Акрамя выставы традыцыйна адбыўся таксама аўкцыён. За 24 коней пакупнікі заплацілі 3 млн 995тыс. эўра. Больш за ўсё польскіх арабскіх коней зьедзе ў Катар, Саўдаўскую Арабію і Аб'яднаныя арабскія эміраты. 
Самую высокую цану за 10-гадовую сівую кабылу Пэпіту заплаціў пакупнік са Швэйцарыі. За яе на аўкцыёне прагучала рэкордная сума 1.400.000 эўра. 
Толькі 4 коні, прадстаўленыя на выставе ў Янаве Падляскім, не знайшлі гаспадароў.
эб