Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы выяўлены сьвіны грып

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.01.2016 18:40
Дыягназ пацьверджаны лябараторнымі дасьледаваньнямі.
Juan Pablo Colasso/flickr.com

У жыхаркі Ольштына (паўночна-ўсходняя Польшча) выяўлены сьвіны грып (AH1N1), дыягназ пацьверджаны лябараторнымі дасьледаваньнямі. На дадзены момант пацыента знаходзіцца ў добрым стане.

Выяўленьне выпадку сьвінога грыпу ў Ольштыне не павінна стаць прычынай панікі, бо вакцына супраць інфэкцыі ўваходзіць у шэраг абавязковых прышчэпак у гэтым годзе.

Выпадкі захворваньня сьвіным грыпам зарэгістраваныя ў Калінінградзкай вобласьці Расеі, якая мяжуе з Вармінска-Мазурскім ваяводзтвам з адміністрацыйным цэнтрам у Ольштыне. Пакуль што не вядома, ці хворая жанчына езьдзіла ў Расею, ці кантактавалася з жыхарамі Калінінградзкай вобласьці, якія маглі быць хворымі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт