У польскім возеры будуць шукаць падводную лодку Крыгсмарынэ 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        07.02.2016 20:36
                    
                                 
                
                
                    Пра цэнтар падрыхтоўкі флёту на возеры можа сьведчыць знойдзены на беразе гузік ад мундзіра афіцэра Крыгсмарынэ.
                
                
                    
                         Афіцэры й матросы Крыгсмарынэ (Kriegsmarine)foto: Bundesarchiv
Афіцэры й матросы Крыгсмарынэ (Kriegsmarine)foto: Bundesarchiv
                     
                
                
                
               
                
                         Стараста павету Драўска Паморске (Drawsko Pomorskie) Станіслаў Кучыньскі (Stanisław Kuczyński) выдзеліць 5 тыс. злотых (больш за 1130 эўра) узнагароды асобе, якая знойдзе й падыме з дна возера падводную лодку часоў Другой сусьветнай вайны. Аб’яву з прапановай чыноўніка апублікавала рэгіянальная прэса.
У паўночнапольскім гарадку Драўска Паморске здаўна ходзяць чуткі, зрэшты, непацьверджаныя гісторыкамі, што на возеры Драўска (Drawsko) гітлераўцы маглі затапіць невялікую падводную лодку тыпу «Seehund». Гэтыя невялікія субмарыны, якія забіралі на борт двух маракоў, выкарыстоўваліся ў тым ліку для падрыхтоўкі матросаў і афіцэраў, і нельга выключыць, што маглі служыць і на возеры Драўска. Тым больш, што возера вялікае й глыбокае (да 80 мэтраў), а падлодкі маглі пагружацца пад ваду да 30 мэтраў.
Пра магчымы цэнтар падрыхтоўкі матросаў, паводле старасты, можа сьведчыць нядаўна знойдзены на беразе гузік ад мундзіра афіцэра Крыгсмарынэ (Kriegsmarine).
Мясцовыя журналісты ды гісторыкі аднак са скептыцызмам падыходзяць да ідэі чыноўніка й не выключаюць, што ўся акцыя прыдуманая спэцыяльна для таго, каб прыцягнуць у гарадок турыстаў.
вс