Андрэй Саньнікаў прэзэнтуе ў Варшаве сваю кнігу
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
09.02.2016 14:38
Сустрэча з аўтарам адбудзецца 19 лютага а 17:00 у Беларускім Доме.
У Варшаве 19 лютага адбудзецца прэзэнтацыя кнігі былога палітвязьня, кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі ў 2010 годзе Андрэя Саньнікава. Кніга называецца “Мая гісторыя. Беларуская “Амэрыканка», альбо выбары пры дыктатуры”.
"Адкрытая й сумленная кніга Андрэя Саньнікава аб прэзыдэнцкай кампаніі 2010 года, Плошчы й сутнасьці рэжыму Лукашэнкі" - гаворыцца на сайце www.charter97.org, дзе можна прачытаць некаторыя з разьдзелаў кнігі.
Сустрэча з аўтарам адбудзецца 19 лютага а 17:00 у Беларускім Доме (ul. Wiejska 13/3). Падчас прэзэнацыі кожны жадаючы зможа задаць пытаньні, а таксама набыць кнігу з аўтографам аўтара.
дг