Варшаўскі аэрапорт эвакуявалі з-за паведамленьня пра бомбу
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
28.03.2016 11:43
Рэйсы з Дубліна, Шанана, Бэргама й Гданьска былі перанакіраваныя ў іншы аэрапорт.
Аэрапорт «Варшава-Модлін» (Warszawa-Modlin)commons.wikimedia.org/Hubert Śmietanka/CC BY-SA 3.0
Апоўначы зь нядзелі на панядзелак (з 27 на 28 сакавіка) праваахоўныя службы эвакуявалі сталічны аэрапорт «Варшава-Модлін» (Warszawa-Modlin). Прычынай эвакуацыі стала паведамленьне пра нібыта падкладзеную ў аэрапорце бомбу.
Рэйсы з ірляндзкіх Дубліна й Шанана, італьянскага Бэргама й польскага Гданьска былі перанакіраваныя ў іншы варшаўскі аэрапорт імя Фрыдэрыка Шапэна. У выніку праверкі аб'екту спэцыялістамі аказалася, што паведамленьне пра бомбу зьяўляецца несапраўдным.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, паліцыя ўжо затрымала мужчыну, які паведаміў пра нібыта падкладзеную бомбу.
Нагадаем, у польскай сталіцы ёсьць два грамадзянскія аэрапорты: разьмешчаны ў межах горада аэрапорт імя Фрыдэрыка Шапэна й аэрапорт «Модлін», які знаходзіцца па-за рысай Варшавы. Цяпер «Модлін» выкарыстоўваецца выключна адной авіякампаніяй - нізкатарыфнымі авіялініямі «Ryanair». Аэрапорт імя Шапэна ў сваю чаргу – гэта адзін буйнейшых у нашым рэгіёне Эўропы.
вс